РУС БЕЛ ENG

Свята "Дзень абароны дзяцей"

03.06.2024
3 чэрвеня ў дзіцячым садзе Залескай сярэдняй школы Смаргонскага раёна адбылося свята "Дзень абароны дзяцей". У госці да малят прыходзіла Весялінка, якая стварыла ў іх святочны настрой. Дзеці гулялі, спаборнічалі, танцавалі, малявалі на асфальце. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці былі ў добрым настроі ўвесь дзень.