РУС БЕЛ ENG

Тыдзень ЗЛЖ

16.04.2024
У рамках тыдня Здаровага ладу жыцця для вучняў 1 і 2 класаў прайшлі вясёлыя эстафеты "Спорт і фізкультура - найлепшыя мікстуры". Праведзенае мерапрыемства садзейнічала ўмацаванню здароўя малодшых школьнікаў, развіццю цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам, выхаванню скарасных і сілавых якасцей, спрыту. Работа ў камандзе спрыяла фарміраванню камунікатыўных навыкаў і значна палепшыла настрой дзяцей.