РУС БЕЛ ENG

История школы

Першы успамін аб з’яўленні школы адносіцца да 1861 года, калі на зямлі свяшчэнніка было пабудавана Зарудзінскае народнае вучылішча. Яно ўтрымлівалася за кошт казначэйства і мясцовай сельскай абшчыны. У 1886-87 навучальным годзе ў ім вучылася 50 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, у 1900-01 было ўжо 120 дзяцей, сярод якіх 32 дзяўчынкі. З 1865 года  пры вучылішчы існуе прыходскае папячыцельства, якое складаецца з 10 сялян і старшыні – мясцовага свяшчэнніка. У 1896 годзе на патрэбы школы было сабрана 220 рублей. У вучылішчы ў розны час настаўнічалі: Андрэй Аляксандравіч Сахараў, які скончыў Тульскую духоўную семінарыю і быў аднім з першых настаўнікаў; Мікалай Кеня, скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю; Катлінская Софія Аляксандраўна, мела званне настаўніцы пачатковай школы. У 1872 годзе і да пачатку XX ст. Настаўнікам Закона Божага быў прызначаны  Калінскі Іосіф Фаміч – свяшчэннік мясцовай Свята-Пакроўскай царквы Літоўскай епархіі Віленскай губерніі. У межах прыхода гэтай царквы існавала тры школы граматы. Першая, у вёсцы Алянец (сёння Смаргонскі раён, за 4,5 км ад Залескай СШ) была адкрыта ў 1884 годзе. У 1896 у школе вучылася 12 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Настаўнічаў Кавака Канстанцін Іванавіч, які скончыў Зарудзіцкае народнае вучылішча. Другая, у вёсцы Ардзяя, за рэчкай Вілія, што ў 5 км. ад царквы, адкрыта ў 1895 годзе. Настаўнічаў селянінАскірка Антон Іванавіч, які скончыў народнае вучылішча. У 1896 там вучылася 9 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Трэцяя, у вёсцы Запалякі (зараз Маладзечанскі раён Мінскай вобласці), адкрыта ў 1895 годзе. Настаўнічаў там  селянін Рак Пётр Рыгоравіч, таксама скончыў народнае вучылішча. У 1896 там вучылася 9 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Гэтыя школы штрымліваліся за кошт сялян, якія плацілі настаўнікам па аднаму рублю за вучня і давалі стол.

У 1904 годзе ў вёсцы Міхневічы пачала працаваць пачатковая царкоўнапрыходская школа. Дырэктарам яе быў Павел Лазар. 1914 год, ў вёсцы Залессе адкрываецца пачатковая школа для дзяцей чыгуначнікаў. Выкладанне вядзецца на руская мове.

У гады панскай Польшы ў 1921 года ў Залессі працуе сямігадовая польская школа, дырэктарам якой быў Эйхаршт Сігізмунд Валер’янавіч. Настаўнічалі ў ёй Барэйка М.А (фізічнае выхаванне, музыка), Мінкоўскі З.А. (польская мова), Мінкоўская А.А. (пачатковыя классы). 

Пасля уз’яднання Заходняй і Усходняй Буларусі ў 1939 годзе ў Залессі пачала працаваць сямігадовая беларускамоўная школа. Дырэктарстваваў  у гэтай школе Дудка Іван Варфаламеевіч, адначасова выкладаючы беларускую мову і літаратуру. Настаўнікамі працавалі Багданава І.В. (руская мова і літаратура), Туцкі К.М. (геаграфія), Пруднікава Т.І. (гісторыя), Барэйка М.А (фізічнае выхаванне, музыка), Южык П.А. (матэматыка).

У часы Вялікай Айчынная вайны тэрыторыя Залесся была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а у школе размясцілася нямецкая камендатура. Асобныя классы працавалі ў маёнтку Агінскага і ў вёсцы Вётхава ў сядзібу пана Капчынскага.

У 1944 годзе, калі тэрыторыя Смаргоншчыны была вызвалена ад акупантаў, у Залессі зноў пачала працаваць сямігадовая беларускамоўная школа на чале з Дудка І.В. Настаунікамі працавалі Усік М.А., Платонава Л.А, Голубева Т І, Козел В.П, Козел М.А. (пачатковыя класы), Туцкі К.М. (Геаграфія), Кухарэнка С.Л. (руская мова і літаратура, завуч), Южык П.А. (матэматыка), Васількова К.С. (біялогія).

 

У 1945 годзе аднавіла сваю дзейнасць і чыгуначная сямігадовая рускамоўная школа на чале з Кабернікам Мікалаем Майсеевічам. Настаўнічалі тут Кеніна А.А. 9завуч), Вашчылка Л.К., Вашчылка Н.К.,Жываева Р.Н., Крапівіна А.А. Міненка С. А. З 1950 года дырэктарам чыгуначна школы быў назначаны Токман Сцяпан Рыгоравіч, завучам – Кухарэнка С.Л. У 1954 годзе сямігадовая беларуская школа была рэарганізавана ў сярэднюю школу, якую узначаліў Кісялёў І.І., завучам быў Мельнік Мікалай Ісакавіч. У 1956 годзе  адбыўся першы выпуск сярэдняй школы ў колькасці 32 вучняў.

У 1969 годзе была пабудавана новая сярэдняя школа на 560 месц. Рускамоўная і беларускамоўная школы былі аб’яднаны ў адну. Восенню перад святам 7 Кастрычніка вучні селі за праты ў новай школе. Дырэктарам СШ быў Токман Сцяпан Рыгоравіч. Натсаўнічалі: Дудко І.В. (завуч), Рыжэвіч Г.С.(арганізатар пазакласнай працы), Багдановіч М.І.(старшая піянерважатая).

У школе працавалі гурткі, клубы, спартыўныя секціі. Вялікую работу праводзіў клуб інтернаціянальнай дружбы (КІД) “Глобус”, пад кіраўніцтвам Багдановіч М.І. Вынікам перапіскі з вучнямі саюзных республік з’явіілся сустрэчы з піянерамі Латвіі, Літвы, РСФСР,Узбекістана і інш. Члены КІДа два разы удзенльнічалі у рэспубліканскім тэлевізійным конкурсе “Адрас сябра”, узнагароджаны ганаровай граматай, дыпломам І ступені Міністэраства Асветы БССР. 

Цікава праводзіліся фетсывалі “Разнакаляровых гальштукаў”, фетсывалі дружбы з піянерамі саюзных рэспублік. Вялася крапатлівая работа па збору матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, партызанскім руху на Смаргоншчыне ў гады ВАВ. Праходзілі сустрэчы з героямі Савецкага Саюза  Міхайлашавым А. М., Галоднікавым М.С., Ракіценкам У.З., з удельнікамі ВАВ.

 Вялікая работа вялася з вучнямі па месцы жыхарства. У кожнай вёсцы былі агранізавны атрады. Першы атрад з 28 вучняй дзейнічаў у весцы Алянец. Камандзірам быў вучань 8 класа Мейсак Аляксандр. Гэты атрад быў узнагароджаны Ганаровай граматай і ЦК ВЛКСМ, каштоўным падарункам. Пад кіраўніцтвам Рыжевіч Г.С. працаваў кінатэатр “Зорка”, начальнікам якога быў вучань 9 класа Ліс Георгій.

 

    У 1979 годзе Токман С.Р. пайшоў на пенсію і дырэктарам школы была назначана Дудко І.В. Яе на гэтай пасадзе у 1986 гозе змяніў Міхалкоўскі К.А. У 1990 годзе дырэктарам стаў Рабцаў П.А. Па яго ініцыятыве у 1995 годзе школа была рэарганізавана у сацыяльна-педагагічны комплекс, у якім школа і дзіцячы садок аб’яднаны у адно цэлае. У 2000 годзе Рабцаў П.А. звольніўся і стаў працаваць выкладчыкам Мазырскага дзяржаўнага педінстытута. Дырэктарам СПК быў назначаны Грышкевіч Зянон Зянонавіч. 

 

   Настаўнічалі у гэты час Ліс Т.Ул. (намеснік дырэктара па навучальнай рабоце), Міхалкоўская В.С. (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце), Спаская М.Я.(намеснік дырэктара па дашкольнаму выхаванню), Міхалкоўскі А.А. (гісторыя), Міхалкоўскі К.А. (біялогія і геаграфія), Міхалкоўская А.В., Аляксейчык В.Ф. (матэматыка), Казлоўская Т.Г., Ізафатава С.Ч. (беларуская мовам і літаратура), Новікава Л.С., Галачкіна Л.М. (руская мова і літарартура), Цімоніна Н.А.(замежная мова), Пачыкоўскі С.А., Алехна А.А. (праца), Радзіенава К.К. (хімія), Грышкевіч Т.Ю., Якубоўская Т.А.,Скальская В.М., Зенкевіч М.В., Шчасная А.Б. (пачатковая школа), Гаўрылкевіч С.І. (фізвыхаванне).

У верасні 2007 года ў памяшканне Залескай агульнаадукацыйнай школы пераехаў дзіцячы садок, які размясціўся на першым паверсе школы і займае 188 м².

31 студзеня 2008 года дырэктарам школы быў назначаны Грудзіна Канстанцін Віктаравіч. З 1 верасня 2011 года дзяржаўная ўстанова адукацыі стала мець назву “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад – сярэдняя школа”.

Школа, безумоўна, можа ганарыцца сваімі настаўнікамі, якія плённа працавалі ў Залессі.  Гэта Дудко Ірына Васільеўна – выдатнік народнай асветы БССР і СССР, Багдановіч Марыя Іванаўна – выдатнік народная асветы БССР (узнагароджана ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР), Радзіёнава Кіра Канстанцінаўна – выдатнік народнай асветы, Юдава Марыя Рыгораўна, Голубева Зінаіда Лаўрэнцьеўна – заслужаныя настаўнікі пачатковых класаў, Туцкі Канстанцін Міхайлавіч – заслужаны настаўнік геаграфіі.