РУС БЕЛ ENG

Далучаем дзяцей да роднай мовы

Далучаем дзяцей да роднай мовы

      Каб мова родная гучала

       Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне роднай мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.

Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

І ў першую чаргу кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкавалі спрадвеку святы ў нашым краі.

А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы і глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. А таксама вучыць размаўляць і сваіх дзяцей на роднай мове. Трэба чытаць ім казкі і вершы на беларускай мове. Трэба глядзець з імі разам беларускую калыханку.

Мы павінны вучыць сваіх дзяцей разумець і любіць сваю родную мову!                

 Заклікаем дзетак і бацькоў размаўляць

па-беларуску! 

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Паважаныя бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by/

 

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

 

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

 

Казкi беларускiя

http://kazki.by/

 

 

 

Родная мова, цудоўная мова!..

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

вечным агнём зіхаціць - не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

чую ў табе і раскат навальніцы,

чую павевы зялёнага бору,

водгулле працы у родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

Уладзімір Дубоўка

1966

Родная  мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця  нацыянальнай годнасці.

 

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага выхавальнікі спалучаюць разнастайныя формы работы, якія не прымушаюць дзіця завучваюць, а падштурхоўваюць да свядомага жадання  запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

 

Зносіны - найважнейшы сродак развіцця беларускага маўлення - частка якой-небудзь дзейнасці або самастойная камунікатыўная дзейнасць.

Маўленчыя зносіны ў дашкольнай установе ажыцяўляюцца ў розных відах дзейнасці. Адной з такіх дзейнасцей зяўляюцца заняткі па навучанню дзяцей беларускаму маўленню.

 

На занятках па развіцці маўлення вырашаюцца наступныя задачы:

-выхаванне гукавой культуры маўлення;

-узбагачэнне, удакладненне і актывізацыя слоўніка;

-фарміраванне граматычнага ладу маўлення;

-развіцце звязнага маўлення.

 

Адукацыйны працэс плануецца і арганізуецца на беларускай мове.

У кожнай групе створаны беларускія куткі, дзе размешчаны драўляныя, цагляныя, ільняныя, саламяныя вырабы, фотаальбомы беларускай народнай творчасці.

 
 
свернуть